Трапным словам байкі пра адзінства

Бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” для вучняў мясцовай сад-базавай школы  17 верасня арганізавала завочнае падарожжа «Мая зямля, мая Радзіма, яе імя светлае – Беларусь».

Рабяты з задавальненнем разглядалі кнігі па народнай творчасці і альбомы пра прыроду Беларусі. Потым адказвалі на пытанні бібліятэкара па тэме, адгадвалі загадкі. Напрыканцы разам прачыталі байкі Л.М. Талстога «Бацька і сыны», «Колькі людзей?», якія вельмі яскрава адлюстроўваюць сённяшнюю тэму.