Таямніцы лекавых траў

Бібліятэкар Міхалішкаўскай СБ разам з чытачамі адправілася ў падарожжа “Таямніцы лекавых траў”. Падчас яго было прыгадана шмат цікавых фактаў пра расліны, іх якасці і спосабы прымянення, а таксама безліч легендаў і паданняў. З асаблівай ўвагай пагаварылі пра расліны, якія могуць нанесці шкоду здароўю чалавека. Закончылася мерапрыемства за кубкам смачнай гарбаты з ягад чорнай парэчкі, мяты і чабору.