Скарб народа – Купала

У 2022 годзе ўся краіна адзначае 140–гадовы юбілей выдатнага класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы.

Народны паэт навекі звязаны ў сэрцах беларусаў. Яго імем названы вуліцы, бібліятэкі і тэатры, а плошчы шматлікіх беларускіх і замежных гарадоў, упрыгожаны пабудаванымі ў гонар пісьменніка помнікамі і мемарыяламі. Творы Янкі Купалы ведаюць і шануюць, як на Беларусі, так і далёка за яе межамі.

Да юбілея пісьменніка ў філіяле “Районная дзіцячая бібліятэка” прайшла паэтычная гадзіна  “Скарб народа  – Купала”.  Гасцямі мерапрыемства сталі вучні з прышкольнага лагера СШ №3.

Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Жыцце і творчасць Янкі Купалы”, спаборнічалі ў конкурсе “Лепшы прамоўца”. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі прапанаванай выставы “Мне сняцца сны аб Беларусі”.