Светлае свята да нас прыйшло

2 мая чытачоў Каралінскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”  чакаў сюрпрыз. Для іх удзельнікі аматарскага аб’яднання “Вытокі” падрыхтавалі велікоднае віншаванне “Светлае свята да нас прыйшло”. Падчас мерапрыемства ўзгадалі пра галоўны прадмет свята – яйка і адзначылі, што нашы продкі лічылі тупую частку яйка круглым купалам неба, а ніжнюю – замыкаючай свет наземны.

Потым рабяты праводзілі гульні: “Хто больш назаве страў з яек”, “Раскруці яйка”, “Перанясі яйка ў лыжцы”, “Кацілася яйка” і інш.

Пра павер’і свята падзяліліся як удзельнікі аматарскага аб’яднання, так і чытачы бібліятэкі.