Рэцэпты сямейнага шчасця

Сям’я – самае дарагое, што даруецца чалавеку. Яе можна параўнаць з кнігай, якая пішацца на працягу ўсяго жыцця. Свята сямейнага адпачынку “Мой адрас – горад Ліда” адбылося 6 жніўня ля сцен Лідскага замка і стала адным з самых запамінальных падзей лета 2022 года. Супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве і сустрэлі гасцей цікавымі віктарынамі, квэстамі, гульнямі. Усе забавы былі прысвечаны сям’і, роднаму гораду і, вядома ж, роднай Беларусі. Для аматараў актыўнага адпачынку былі арганізаваны спартыўныя пляцоўкі, трэнажоры, спаборніцтвы. Бібліятэкары правялі з дзецьмі і дарослымі пацешныя конкурсы па скачках на шарах.

Створаны супрацоўнікамі бібліятэкі рамонак раскрыў таямніцы рэцэпту сямейнага шчасця. Кожны госць свята мог распавесці і паказаць, што значыць для яго сям’я, адабраўшы 7 галоўных пялёсткаў з сямейнымі каштоўнасцямі.