Ракетчык з душою паэта

10 верасня ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбылася паэтычная сустрэча “Ракетчык з душою паэта”, госцем якой быў Галаскок Аляксей Пятровіч. Аляксей Пятровіч родам з вёскі Талалайкі Зэльвенскага раёна, цяпер жыве ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці.

Аляксей Пятровіч – прафесійны вайсковец, падпалкоўнік запасу, 25 гадоў аддаў ракетным войскам стратэгічнага прызначэння.

Падчас мерапрыемства госць распавёў пра сваю творчасць, дэкламаваў асабістыя вершы, якія так падабаюцца аматарам літаратуры. Адказаў на ўсе пытанні, на якія хацелі пачуць адказ удзельнікі мерапрыемства. Напрыканцы мерапрыемства Аляксей Пятровіч павесяліў усіх удзельнікаў мерапрыемства сваімі гумарэскамі.

У завяршэнні літаратурнай імпрэзы ўсе прысутныя падзякавалі дарагога госця, пажадалі яму плёну ў працы і паэтычнага натхнення.