Паклон вам, песняры!

7 ліпеня  Ацмінаўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў у літаратурную гасцёўню “Паклон вам, песняры”, прысвечаную 140- годдзю Янкі Купалы и Якуба Коласа. Лірыка песняроў – гэта сама Беларусь, люстэрка, у якім адбіваецца душа беларуса! Якраз з гэтай багатай літаратурнай спадчынай народных песняроў і пазнаёміліся прысутныя падчас мерапрыемства. Жадаючыя чыталі творы юбіляраў услых, слухалі песні ў выкананні беларускага музычнага ансамбля ”Песняры” на словы Я.Купалы (запіс). Свае пачуцці ад шчырай і мілагучнай паэзіі дзеці выказалі ў малюнках. Кніжная выстава “Жыццё дзеля Беларусі” дапоўніла мерапрыемства.