Пазнай Астравеччыну

У межах краязнаўчага праекта “Аб мінулым для будучага” ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла квэст-гульня “Пазнай Астравеччыну”, у якой прынялі ўдзел выхаванцы прышкольнага лагера “Радуга”.

Займальныя конкурсы: “Хто больш назаве”, “Знайдзі лішняе”, “Канверт з пазламі”, віктарына “Праўда-няпраўда”, незвычайныя спаборніцтвы чакалі ўдзельнікаў. Дзякуючы гульні, дзеці лепш пазналі Астравец і раён, будынкі, вуліцы, культурныя аб’екты, выбітных асоб. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.