Не змоўкне іх песня і голас

7 ліпеня ў Любчанскай інтэгаванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, прысвечаная 140-гадоваму юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам выдатных беларускіх класікаў. Для іх гучалі вершы “Спадчына”, “Мой родны кут”, “Явар і Каліна”, пакладзеныя на музыку. На кніжнай выставе “Зоркі беларускай літаратуры” прысутныя выбіралі цікавую для іх кнігу і зачытвалі ўрыўкі з любімых твораў.