На кожнай сцяжынцы іх песня і голас

У рамках святкавання слаўных юбілеяў (140-годдзе)  нашых славутых суайчыннiкаў, чыiмi iмёнамi мы маем права ганарыцца – Янкі Купалы і Якуба Коласа, чытачы Навагрудскай бібліятэкі сямейнага чытання далучыліся да праекта «У Купалаўскі дзень з кнігай Купалы».

7 ліпеня кожнага чытачы віталі ў бібліятэцы радкамі з твораў славутага земляка, прапаноўвалі  дзецям і дарослым далучыцца да творчасці Янкі Купалы, прыняць удзел у гучных чытаннях твораў юбіляра, мелі магчымасць праглядзець відэаролік пра жыццёвы і творчы шлях паэта і паўдзельнічаць у віктарыне па яго творчасці.