Наша хата – уцехамі багата

Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Вянок” падрыхтавалі фальклорныяя пасядзелкі “Наша хата – уцехамі багата”. Спачатку да іх завітаў Дзед Барадзед, разам з якім дзеці ўспомнілі і пазнаёміліся з новымі заклічкамі, лічылкамі, прыказкамі і прымаўкамі, навучыліся праз гульню “Груша” вітацца, як гэта рабілі ў далёкім мінулым, перадавалі клубок пажаданняў.

Дзякуючы дадзенаму мерапрыемству ў дзяцей з’явілася цікавасць да беларускага фальклору. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі, праяўлялі добразычлівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў, стараліся размаўляць на беларускай мове.