Намалюю казку лета
У Альхоўскай СБ Астравецкага раёна прайшла выстава “Намалюю казку лета”. Дзеці прадэманстравалі свае мастацкія таленты, паказалі свае ўспрыманне лета.
Па-рознаму кожны бачыў галоўнае ў леце: хтосьці намаляваў раку і возера, іншы – духмяныя лясныя дары. Пакуль дзеці былі пагружаны ў творчы працэс, бібліятэкар загадвала загадкі, чытала вершы пра цёплае лета.