Літаратурна-музычная кампазіцыя “Ён і сёння з намі наш Купала”

7 ліпеня ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы да юбілею Янкі Купалы была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Ён і сёння з намі наш Купала”. У ходзе мерапрыемтва прысутных бібліятэкар пазнаёміла са старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіяй паэта. Пры праглядзе відэароліка ўдзельнікі завочна пабывалі ў музеі-сядзібе “Вязынка” і філіяле музея Янкі Купалы “Акопы”. Удзельнікі чыталі вершы паэта, слухалі песні пакладзеныя на словы славутага песняра. Дапоўніла мерапрыемства выстава “Слова пра Янку Купалу”