Літаратурна-музычная кампазіцыя “Без кахання – шчасця, долі няма на зямлі”

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка імя В. Таўлая”  быў  праведзены літаратурна-музычная кампазіцыя “Без кахання – шчасця, долі няма на зямлі”.

Удзельнікі ўспомнілі змест найбольш знакамітых драматычных твораў Купалы (“Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”), якія былі пастаўлены на сцэне тэатра і з’яўляюцца выдатным адлюстраваннем жыцця беларускага народа і яго нацыянальнага каларыту. Таксама прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленнымі на выставе “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”.