Літаратурная гасцёўня “Сучаснік назаўжды – Купала”

З мэтай прывіцця глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры беларускага народа філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” 7 ліпеня расчыніў свае дзверы для правядзення літаратурнай гасцёўні “Сучаснік назаўжды – Купала”, прымеркаванай да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы.

У гэты дзень у бібліятэцы гучалі фрагменты з песень на словы Я.Купалы ў выкананні ансамбля “Песняры”, дэманстраваўся відэафільм “Запрашаем да Купалы”. Кніжная выстава “Песняры роднай зямлі” пазнаёміла з творчасцю знакамітых беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гучала цудоўная беларуская мова, прысутныя з захапленнем чыталі вершы Янкі Купалы, удзельнічалі ў інсцэніроўках. А напрыканцы ўдзельнікі паэтычнай гасцёўні паглядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра, у выкананні беларускіх спевакоў.