Літаратурная гадзіна «З родным словам ды і з беларускай душою»

На літаратурную гадзіну «З родным словам ды і з беларускай душою» завіталі наведвальнікі прышкольнага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліды”. Бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” нагадалі пра галоўныя факты з жыццёвага і творчага шляху Песняра, які стаў прыкладам бескарыснага служэння Айчыне. Падарожжа пачалося з Вязынкі – “калыскі” паэта. Гучалі вершы ў выкананні дзяцей, творы Купалы, пакладзеныя на музыку: «Песня пра долю», «Явар і каліна», «Спадчына». Засяродзілі ўвагу на паэтычных, драматычных, публіцыстычных творах народнага мысляра. А таксама расказалі аб помніках, якія стаяць у Маскве, Амерыцы, Кітаі, зазірнулі ў музей у Акопах.