Культурны тыдзень на Астравеччыне

“Рытанская сельская бібліятэка” запрасіла юных чытачоў у літаратурнае падарожжа па творчасці А. Ліндгрэнд “Шведская проказница”. Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніцы, яе творчым шляхам. Дзеці знайшлі адказы на пытанні займальнай віктарыны.

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” вучні 1 класа сталі удзельнікамі мерапрыемства “На все вопросы даст ответ страна журналов и газет”. Юныя чытачы пазнаёміліся ​​з новымі часопісамі і даведаліся пра любімыя выданні: “Непоседа”, “Юный спасатель”, “Вяселка”. Загадкі, гульні, крыжаванкі дапоўнілі мерапрыемства.

Палушская бібліятэка-клуб арганізавала літаратурную гульню “Бюро знаходак”. Падарожнічаючы, дзеці траплялі ў свет казкі, дзе патрэбна было па страчаных рэчах літаратурных герояў вызначыць, які гэта твор і назваць аўтара.

Чытачам сталога ўзроста таксама было прапанавана правесці вольны час у кампаніі з кнігай. Для пастаяльцаў аддзялення сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы была арганізавана бібліятэрапія “Чтение для старшего поколения”.

У Альхоўскую бібліятэку на дзень сустрэч “Гатовы дзверы адчыніць мы для цябе, чытач наш верны!” завіталі госці з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раена – творчыя калектывы “Аксаміткі” і “Чаромушкі”.