Крок да будучай прафесіі

11 мая  Навагрудская раённая бібліятэка для вучняў 9-га класа сярэдняй школу № 5 г. Навагрудка правяла інфармацыйную гадзіну “Крок да будучай прафесіі”.

Рабяты даведаліся пра новыя прафесіі, якія ў наш час набываюць папулярнасць. Юнакам і дзяўчатам распавялі аб прафесіі сучаснага бібліятэкара, цікавых напрамках бібліятэчнай дзейнасці, а таксама прадставілі навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць гэтую прафесію. Будучым абітурыентам для бліжэйшага знаёмства з прафесіяй бібліятэкара была прапанавана прафесійная перыёдыка.

Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў захапляльных профі-тэстах і міні-віктарынах, прынялі  ўдзел у гульні-пантаміме “Падарожжа ў свет прафесіі”.