З нагоды юбілея Максіма Танка

20 верасня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа ў літаратурную гасцёўню “Максім Танк – волат паэтычнага свету”, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Першакурснікі пазнаёміліся са старонкамі жыццёвага і творчага лёсу юбіляра, разам чыталі лепшыя вершы паэта, прынялі ўдзел у паэтычнай гульні “Танк ці не Танк?”, а таксама адказалі на пытанні віктарыны “10 фактаў пра Танка”.