З Купалам у сэрцы жывём

7 ліпеня ў філіяле  «Шылавіцкая сельская бібліятэка» прайшло святочнае мерапрыемства «З Купалам у сэрцы жывём», прысвечанае 140–годдзю  з дня нараджэння вядомага беларускага песняра Янкі Купалы.

Творчасць Я. Купалы — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народны пясняр стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай культуры, узняў беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым яго  вялікая гістарычная заслуга.

Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з біяграфіяй і творчасцю паэта.Затым удзельнікам было прапанавана адправіцца ў віртуальнае падарожжа па родным мясцінам паэта: літаратурны музей у Вязынцы, дзе даведаліся аб дзяцінстве беларускага класіка. З цікавасцю дзеці чыталі  вершы Янкі Купалы, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў літаратурных гульнях “Дзеці чытаюць Купалу”.