З адкрытым сэрцам і добрым словам

Мальская СБ і Палушская СБК аб’ядналіся, каб несці людзям аддаленых вёсак Астравецкага раёна радасць, добры настрой і якасную літаратуру.

Супрацоўніцы бібліятэк наведалі вёску Градаўшчына, дзе для жыхароў арганізавалі цёплую сустрэчу з песнямі пад акардэон.  Акцыя “З адкрытым сэрцам і добрым словам” стала своеасаблівым жэстам павагі да людзей сталага ўзросту. А новыя часопісы па кулінарыі і садаводстве сталі сапраўдным падарункам для гаспадынь. Кнігі зацікавілі дзяцей. Мерапрыемства падаравала добры настрой усім удзельнікам.