Зямлі вялікай галасы

7 ліпеня у філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна паэзіі “Зямлі вялікай галасы”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння паэта. З цікавасцю прысутныя слухалі асноўныя факты з жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, госці мерапрыемства чыталі вершы класіка: “Мая малітва”, “Спадчына” “Роднае слова”, “У вырай” і інш., якія дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна.