Залатыя кросны душы

4 жніўня адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння Івана Антонавіча Брыля –беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.

З мэтай папулярызацыі твораў Янкі Брыля бібліятэкар філіяла Шылавіцкай сельскай бібліятэки правяла агляд літаратуры для выхаванцаў ДУА “Шылавіцкі яслі-сад” пад назвай “Залатыя кросны душы”.

Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці пісьменніка, засяродзіла ўвагу на рамане “Птушкі і гнёзды”, у якім закранаецца тэма духоўных каштоўнасцей людзей, апынуўшыхся ў нечалавечых умовах у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прапанавала і іншыя творы аўтара: “Адзін дзень”, “Акраец хлеба”, “Сняжок і Волечка”, “Зялёная школа”. Дзецям былі прачытаны апавяданні “Жыў-быў вожык” і “Сустрэча” з кніжкі Янкі Брыля “Цуды ў хаціне”. Маленькія госці з задавальненнем праслухалі, а затым абмяркоўвалі творы. Самаму актыўнаму ўдзельніку дастаўся падарунак – дзіцячы часопіс-размалёўка з наклейкамі “Бабушкин сундучок”.