Займальнае падарожжа

Лета – пара дзіўных прыгод, адпачынку і, вядома, дзіцячых лагераў. Але нават у ім дзеці не павінны забываць пра кнігу.

Выхаванцы Варнянскага прышкольнага лагера мясцовай школы адправіліся ў займальнае падарожжа па царстве “Лета”. Дзеці наведалі гульнявую пляцоўку “Вясёлае лета” з прыпынкамі “Загадкино і Пословицино”. З вялікай радасцю адгадвалі загадкі і прыказкі, а затым дружна паўдзельнічалі ў віктарыне і атрымалі салодкія прызы. Мерапрыемства скончылася гульнявой часткай, кожны для сябе абраў любімую гульню – інтэлектуальную ці камп’ютарную.