Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

17 верасня дзіцячая бібліятэка г. Астраўца правяла урок радзімазнаўства “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Для вучняў 4-х класаў СШ № 2 урок пачаўся з расповеда пра свята, якое адзначаецца ў нашай краіне ўпершыню. Школьнікі пачулі шмат карыснай інфармацыі пра Беларусь: яе гісторыю, прыроду, помнікі, цікавых людзей, культурныя мясціны.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Пра Беларусь прыгожыя словы”, “Збяры пазлы”, віктарыне “Мая прыгожая Беларусь”.

На урок радзімазнаўства завіталі ў бібліятэку і выхаванцы дзіцячага сада № 4. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, чаму наша радзіма так называецца, якія яна мае сімвалы, пазнаёміліся з роднай прыродай і выдатнымі мясцінамі нашай краіны. Маленькія ўдзельнікі дзяліліся сваімі ведамі пра Беларусь, каментавалі відэафільм пра радзіму, а ў напрыканцы разам свявалі гімн.