Гэта мая зямля

У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла экалагічная экскурсія “Гэта мая зямля” да Дня эколага ў межах аматарскага аб’яднання “Жывіца”.

На ўлонні прыроды была праведзена цікавая віктарына. Удзельнікі прадэманстравалі добрыя веды, прыгадваючы назвы рэк, азёр і гарадоў Астравеччыны, імёны дзеячаў навукі і культуры, якія жылі на нашай зямлі. Пасля мерапрыемства працягнулася ў бібліятэцы, дзе щдзельнікі пазнаёміліся з літаратурай аб прыродзе Беларусі.