Гучы ў вяках, слова Купалы

Да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Воранаўскай раённай бібліятэкі запрасілі жыхароў пасёлка на гучныя чытанні “Гучы ў вяках, слова Купалы”.

Удзельнікі мерапрыемства праслухалі вядомыя і невядомыя творы юбіляра, пазнаёміліся з кніжнай выставай, дзе была прадстаўлена як мастацкая літаратура, так і крытычны матэрыял пра беларускага паэта.