Літаратурная сям’я

Шэраг славутых імёнаў пісьменнікаў знаёмы нам па разнастайным творам, біяграфічным звесткам з крытычных артыкулаў. Але ці ведаеце вы, якімі яны былі бацькамі?

Бібліятэка падрыхтавала для вас незвычайныя факты ад блізкіх людзей беларускіх літаратараў. Гэтыя ўспаміны раскрыюць постаці знакамітых аўтараў з боку сямейных і штодзённых абставін. Праз кожны факт з жыцця прасочваецца сувязь пакаленняў, важнасць прысутнасці бацькі ў выхаванні дзіцяці. Можна пачаць і з таго факту, што амаль кожны пісьменнік меў у сваёй творчасці творы для дзяцей, каб падзяліцца з маладым пакаленнем мудрасцю, вопытам і добрымі парадамі. Адзначым і тое, што і сваіх бацькоў яны не забывалі, паважалі і былі ім бясконца ўдзячныя. У гэтым вы можаце пераканацца, прагледзеўшы падрыхтаваны да Дня бацькі відэаролік.

З вашым святам, дарагія таты!

Яшчэ навіны: