Вандроўка па Беларусі разам з дашкалятамі

У рамках святкавання Дня народнага адзінства “Кніжны дэсант” дзіцячага філіял адправіўся ў дзіцячы садок №35, каб здзейсніць з дашкалятамі цікавую вандроўку па Беларусі. Спадарожнікамі сталі Алесь і Алеся, а памочнікамі – кнігі, прысвечаныя беларускай гісторыі і культуры, і мастацкія творы.

Выхаванцы пазнаёміліся са стражытнымі гарадамі і замкамі Беларусі, з рэкамі, азёрамі, лясамі і іх насельнікамі.

У займальнай форме дзеці ўзгадалі сімвалы Беларусі, калектыўна зрабілі Бусла, пазнаёміліся з беларускай народнай казкай “Піліпка-сынок”.

Працягам пазнавальнага падарожжа стала ЛЕГА-гульня: кожны паспрабаваў пабудаваць Беларусь сваёй мары.