ХІV Гарадзенскія навуковыя чытанні прысвячаліся юбілею вобласці

18 верасня 2019 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшлі ХІV Гарадзенскія навуковыя чытанні “Гродзеншчына: 75 гадоў здзяйсненняў”, прысвечаныя 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Удзел у мерапрыемстве прымалі: навукоўцы, краязнаўцы, прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, ВНУ і іншыя зацікаўленыя асобы.

Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічным развіццём Гродзенскай вобласці, ушанаваннем памяці слынных асоб, якія ўнеслі ўклад у развіццё Прынёманскага краю. Асаблівая ўвага была звернута на асаблівасці міжнацыянальных адносін і этнаканфесійнай сітуацыі, а таксама на папулярызацыю гістарычнай памяці вобласці для выкарыстання ў турыстычных мэтах.

 

 

Удзельнікі Чытанняў пазнаёміліся з фактаграфічнай экспазіцыяй і выставамі дакументаў “Гродзенскай вобласці – 75” і “Гродзеншчына на старонках мастацкай літаратуры”, якія прысвечаны Прынёманню.

Па выніках Гарадзенскіх чытанняў выдадзены зборнік матэрыялаў.