Міжнароднае супрацоўніцтва

7 лютага Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф.Карскага ў чарговы раз наведаў Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Піке. У аддзеле выданняў на замежных мовах адбылася сустрэча з настаўнікамі, вучнямі, моладдзю Гродзеншчыны.

Тэмай мерапрыемства была выбрана асоба генерала дэ Голя – першага Прэзідэнта Французскай Рэспублікі. Шмат цікавага даведаліся ўдзельнікі сустрэчы аб знакамітым і вядомым ва ўсім свеце ваенным і дзяржаўным дзеячы.

Дзякуючы візіту шаноўных гасцей, французскую перасоўную бібліятэку, якая знаходзіцца ў аддзеле выданняў на замежных мовах, папоўнілі амаль 100 новых выданняў. Сярод іх: кнігі па вывучэнні французскай мовы і падрыхтоўкі да здачы міжнародных экзаменаў, мастацкая літаратура для дзяцей і дарослых, выданні па гісторыі і культуры Францыі.