Лепшае 2018

Чытаем разам творы А.Міцкевіча

21 лістапада 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” прайшло чарговае мерапрыемства абласной акцыі “Чытаем разам”.

Падчас дванаццатай па ліку сустрэчы гучалі творы знакамітага паэта, публіцыста і асветніка Адама Міцкевіча, 220 гадоў з дня нараджэння якога спаўняецца ў снежні бягучага года.

Вершы, санеты, урыўкі з паэм і балад сусветна вядомага творцы слова дэкламавалі вядомыя людзі г. Гродна, студэнты, навучэнцы школ, чытачы бібліятэкі. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі Клімовіч Валерый Паўлавіч, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама і Знайдзінскі Казімір Казіміравіч, старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА “Саюз палякаў Беларусі”.

На выставе літаратуры “Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу” можна было пазнаёміцца з кнігамі аўтара і выданнямі, прысвечанымі яго жыццю і творчасці.

Вялікі паэт, патрыёт роднага краю пакінуў сучаснікам запавет любові і вернасці да той зямлі, якая нараджае і ўзгадоўвае чалавека. Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча неўміручая.

100-летию окончания Первой мировой войны посвящается…

23 октября в отделе искусств в рамках творческого проекта «Прикоснуться к истории» состоялось открытие выставки “Великая и забытая”, которая приурочена к 100-летию окончания Первой мировой войны.

В зале присутствовали курсанты военного факультета Гродненского государственного университета им. Я.Купалы, кадеты СШ №№ 28 и 38 г. Гродно, историки, краеведы, ветераны и читатели библиотеки.

Уникальную возможность заглянуть за завесу времени и получить представление о далёких событиях военной поры позволяют 900 экспонатов, представленных на выставке. Это, в первую очередь, раритетные фотографии и открытки военного времени, периодические издания и книги, архивные документы, а также интересные предметы материальной культуры: награды и памятные медали, монеты, знаки различия и вещи солдатского быта. Экспозицию составляют издания из фонда областной библиотеки, а также уникальные раритеты, собранные гродненским краеведом и коллекционером Александром Севенко.

На открытии выставки с презентацией новой книги “Тот войны не видал, кто у Сморгони не бывал” выступил автор – Лигута В.Н., исследователь Первой мировой войны, ветеран Вооруженных Сил и пограничных войск Республики Беларусь, полковник в отставке.

О Гродненской крепости в годы Первой мировой войны рассказал Лютик Д.В., историк, автор книг и публикаций по данной теме.

Известный гродненский коллекционер, историк, краевед Севенко А.В. представил наиболее интересные экспонаты и поведал о своих родственниках, воевавших на фронтах Первой мировой войны.

Рябков А.С., историк, директор музея 28 общевойсковой Краснознамённой армии рассказал о своих предках, участниках Первой мировой войны и показал их фотоснимки.

Оживленный интерес у присутствующих вызвало выступление Вилейко С.Л., ветерана Вооруженных Сил Республики Беларусь, полковника в отставке, доцента Гродненского государственного университета им. Я.Купалы, активного участника реконструкторского движения Первой мировой войны, который был одет в форму полковника Первой мировой войны и показал видео реконструкции боя на полях Сморгони с комментариями значимых моментов.

После торжественной части, присутствующие с большим вниманием знакомились с экспонатами выставки, общались с выступающими, брали автографы у авторов книг.

“Чытаем разам” творы, прысвечаныя г. Гродна

Гродна – адзін з самых прыгожых, загадкавых, старэйшых беларускіх гарадоў, а таксама сучасны прамысловы і культурны цэнтр Беларусі.

З нагоды святкавання 890-годдзя горада была арганізавана чарговая, 10-я па ліку акцыя “Чытаем разам”. У ёй прымалі ўдзел члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: Кебіч Людміла Антонаўна, Ермашкевіч Браніслаў Іосіфавіч, Кудлачоў Віктар Сямёнавіч, Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч, Шаўчэнка Людміла Уладзіміраўна, Скаржынская-Савіцкая Ганна Іосіфаўна.

Таксама ў чытаннях удзельнічалі вучні сярэдніх школ №№ 6, 13, 28, 34, гарадской гімназіі, студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы з замежных краін і самыя маленькія чытачы з дзіцячага сада № 65.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы, апавяданні аб родным городзе, яго славутых мясцінах, прыродзе.

Абласная акцыя паспрыяла папулярызацыі краязнаўчай літаратуры сярод падлеткаў і моладзі, якія з вялікім задавальненнем узялі кнігі дадзенай тэматыкі для чытання дамоў.

ХІІІ Гарадзенскія чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі”

20 верасня 2018 года ў галоўным корпусе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага (вул. Замкавая, 20) прайшлі ХIII Міжнародныя Гарадзенскія чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі”.

Удзел у мерапрыемстве прымалі: навукоўцы, краязнаўцы, прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, ВНУ з Рэспублікі Беларусь і Польшы, пісьменнікі і іншыя зацікаўленыя асобы.

У навуковых дакладах і паведамленнях былі абмеркаваны малавядомыя факты і падзеі ў гісторыі Гродна, слынныя асобы, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада над Неманам, праблемы прыходскага жыцця праваслаўных веруючых і інш. Асаблівая ўвага была звернута на папулярызацыю гістарычнай памяці абласнога цэнтра для выкарыстання ў турыстычных мэтах.

Пераможцы конкурса самаробнай лялькі

На Гродзеншчыне ўпершыню прайшоў абласны конкурс самаробнай лялькі “Героі кніжных старонак”.

Удзел у ім прымалі больш 50-ці жыхароў Гродзенскай вобласці, было пададзена 60 творчых прац па трох намінацыях. Усе працы – гэта лялькі ручной работы, выкананы з прымяненнем розных матэрыялаў і тэхнікі.

ІІ фестываль кнігі ў Гродне

15 верасня 2018 года ў межах святкавання 890-годдзя г. Гродна на тэрыторыі Гродзенскага гарадскога парка імя Ж.Э.Жылібера прайшоў ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”.

Падчас цырымоніі адкрыцця свята быў зачытаны прывітальны адрас міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мікалаевіча Карлюкевіча. Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Віктараўна Куратчык урачыста залажыла сімвалічную закладку ў фестывальную кнігу, а таксама выказала надзею, што фестываль кнігі ў Гродне з кожным годам будзе расці і развівацца і стане адметнай падзеяй у жыцці Гродзеншчыны і Беларусі ў цэлым.

Гарадзенцы і госці горада Гродна з цікавасцю пазнаёміліся з праглядамі літаратуры “Я гэты край радзімаю заву…”, “Шэдэўры кніжнага мастацтва ХІІ-ХІХ стст.”, “Добрую кнігу дзецям”, на якіх былі прадстаўлены лепшыя дакументы з фонду Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, у тым ліку – факсімільныя выданні. Шэраг выдавецтваў і друкарняў Рэспублікі Беларусь, сярод якіх: “Беларусь”, “Вышэйшая школа”, “Народная асвета”, “Выдавецкі дом “Звязда” і інш. прапанавалі на выставе-продажы навінкі айчыннай літаратуры.

Вялікую цікавасць у ўдзельнікаў фестывалю выклікала калекцыя самаробных лялек “Героі кніжных старонак”, якія падрыхтаваны рукамі жыхароў Гродзенскай вобласці для ўдзелу ў аднайменным конкурсе. 60 унікальных творчых прац, сярод якіх знакамітыя Паўлінка, Свіцязянка, Ассоль, Васіль Цёркін, дзед Талаш, Несцерка, Оле-Лукойе, Снежная каралева, Чырвоная шапачка, Соф’я Гальшаская, Баба-Яга і інш., радавалі людзей розных узростаў.

Акунуцца ў свет сучаснай літаратуры можна было падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі з удзелам Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Ода любаму гораду” і сустрэчы з творцамі слова са сталіцы – Наталляй Касцючэнка і Лiзаветай Палеес. Усе жадаючыя змаглі таксама далучыцца да чытання, скарыстаўшыся “вольным мікрафонам”. Добры настрой прысутным стваралі канцэртныя нумары ў выкананні навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і прагляд урыўкаў са спектакляў Гродзенскага тэатра лялек па творах замежных аўтараў.

Усе жадаючыя змаглі прагуляцца па “Бібліятэчнай алеі”, дзе былі прадстаўлены фактаграфічныя экспазіцыі публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці, прысвечаныя Году малой Радзімы. Тут, можна было “завітаць” у Белавежскую пушчу і пачаставацца яе дарамі, адправіцца ў соеасаблівае падарожжа па Аўгустоўскім канале, даведацца як выглядаў Навагрудак у старажытныя часы, пагутарыць са знакамітай беларускай пісьменніцай са Шчучыншчыны Цёткай, зрабіць фотаздымак на фоне “Старога Гродна” і праверыць свае веды па гісторыі абласнога цэнтра.

Інтэрактыўная пляцоўка “ПРО-Движение в Библиотеке” знаёміла з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, у т.л. праграмай “OSMO”, віртуальнай рэальнасцю і інш.

Самыя юныя гарадзенцы цікава бавілі час на дзіцячай пляцоўцы, дзе для іх працавалі лабараторыі інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій Мультыцэнтра “Совушка”, забаўляльная праграма “Намалюем казку разам”, акцыя “Літаратурныя прадказанні”, а таксама гульні і конкурсы.

Вялікае кніжнае свята падаравала ўсім прысутным добры настрой, дзе кожны знайшоў для сябе нешта цікавае і самае галоўнае – лепшага сябра – кнігу!
Глядзі фотасправаздачу з ІІ-га фестывалю кнігі

«Четыре века с букварём: к 400-летию первого букваря»

5 сентября в отделе искусства состоялось открытие выставки «Четыре века с букварём», посвященной 400-летию издания первого букваря.

На выставке представлено свыше 650 экспонатов из фондов библиотеки, а также из собраний гродненских коллекционеров Александра Севенко, Олега Ерша, Ларисы Лис и других. Центральное место в экспозиции занимают буквари. Среди них интересны уникальные факсимильные издания из фондов библиотеки: знаменитый «Букварь» Спиридона Соболя 1631 года, “Букварь” Кариона Истомина 1694 года, «Букварь языка славенскаго» 1767 года. Посетители узнали о первом букваре, факсимильное издание которого увидело свет 28 августа 2018 года и уже вскоре поступит в библиотеку. А всего на выставке можно насчитать с полсотни букварей и азбук, в том числе дореволюционных, а также букварей для белорусских и русских школ советской эпохи. Приложением к букварям служили прописи, коллекция которых также представлена на выставке. Многие помнят советские кассы букв и слогов, раздаточные материалы, призванные помочь дошколятам и первоклассникам освоить искусство чтения.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”

1 чэрвеня 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”.
Асноўная мэта правядзення канферэнцыі – папулярызацыя Гродзеншчыны як шматнацыянальнага краю, наладжванне міжкультурных сувязей, актывізацыя турыстычнай дзейнасці Прынемання.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Яраслаў Ксёнжак, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне, Анатоль Дзідзенка, Генеральны консул Украіны ў Брэсце, Ігар Чывель, Ганаровы консул Кыргызкай Рэспублікі ў Гродна, прадстаўнікі рэлігійных канфесій і этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, творчая інтэлегенцыя Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Абмяркоўваліся пытанні:
– узаемадзеянне народаў і культур на тэрыторыі Гродзенскай вобласці;
– уплыў прадстаўнікоў нетытульных нацый на сацыякультурнае развіццё грамадства;
– роля рэлігійных канфесій у міжнацыянальным дыялогу;
– публічныя бібліятэкі і нацыянальныя супольнасці на Гродзеншчыне і інш.
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Карлюкевіч правёў міжнародны круглы стол “Дыялог літаратур – дыялог культур” з удзелам пісьменнікаў і выдаўцоў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Казахстана, Азербайджана, Дагестана.
Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні выдання твораў класікаў і сучасных аўтараў, папулярызацыя літаратурнай спадчыны краін.

Летні баль у Элізы Aжэшкі

01 чэрвеня калектывам Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага праведзены “Летні баль у Элізы Ажэшкі”. У Швейцарскай даліне каля Дома сусветна вядомай пісьменніцы жыхарам і гасцям горада Гродна было прапанавана акунуцца ў эпоху ХІХ ст.: наведаць літаратурную гасцінную, паслухаць гучанне класічнай музыкі і старажытных рамансаў, скарыстацца “кветкавай поштай”, паспрабаваць гарбату і салодкія пачастункі ад пані Элізы, зрабіць адмысловую прычоску таго часу ці памятны фотаздымак. Тэатралізаваныя прадстаўленні, салон гульняў, майстар-класы па вырабу бальных паштовак – як мага больш дапамагалі адчуць атмасферу далёкага мінулага.
Рамантычны настрой гасцям свята стваралі бальныя танцы – паланэзы, вальсы, кадрыль, гапак, полька…
Гродзенцы і шматлікія госці горада, у т.л. з замежных краін, не толькі танцавалі, але і з ахвотай прымалі ўдзел у гульнях. Захапляльны катыльён, “ручаёк,” традыцыйныя фанты – падаравалі прысутным добры настрой.
Завяршыўся баль выступленнем капэлы беларускіх народных духавых інструментаў “Гуды” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Вечар памяці “Шляхам барацьбы і перамог”  

  16 мая 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” звыш 70 жыхароў Гродзеншчыны прынялі ўдзел у вечары памяці “Шляхам барацьбы і перамог”прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння першага сакратара Гродзенскага абкама камуністычнай партыі Беларусіі Леаніда Герасімавіча Кляцкова. Сярод гасцей – яго саратнікі, вучні, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзевы актыў.
На мерапрыемстве гучалі ўспаміны пра славутага сына зямлі беларускай Леаніда Герасімавіча Кляцкова, гады дзейнасці якого на Гарадзеншчыне адзначаны будаўніцтвам буйных заводаў, прадпрыемстваў, школ, бальніц, устаноў культуры і спорта, жылля для людзей; інтэнсіўным развіццём сельскай гаспадаркі, стварэннем магутных аграпрамысловых комплексаў.
Таксама ішла размова пра тое, як гродзенцы ўшаноўваюць памяць аб выдатным партыйным і дзяржаўным дзеячы. Імя яго носіць праспект у г.Гродна, у красавіку 2018 года высажаны сквер у мікрараёне горада; у будынку абласной бібліятэкі ў зале, дзе працаваў першы сакратар Гродзенскага абкама камуністычнай партыі Беларусіі Леанід Герасімавіч Кляцкоў, устаноўлена памятная дошка.

Вечар памяці Яўгена Петрашэвіча  

  11 красавіка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага ў межах творчага праекта “Яны ўзбагацілі культуру Гродзеншчыны” прайшоў вечар памяці вядомага культурнага дзеяча, музыканта, кампазітара, паэта, скульптара, збіральніка беларускага фальклора – Яўгена Петрашэвіча.
Вядомыя гарадзенскія навукоўцы, музыканты, кампазітары, пісьменнікі, былыя вучні Яўгена Канстанцінавіча падзяліліся сваімі ўспамінамі пра гэтага таленавітага чалавека, які на працягу ўсяго жыцця ўслаўляў сваю малую радзіму і ўзвялічваў мінулае Беларусі. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю ён папулярызаваў беларускую культуру і Прынёманскі край.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі падрыхтавалі своеасаблівы экскурс па жыцці і творчасці славутага музыканта, дапоўнены ўнікальнымі фота- і відэаматэрыяламі.

Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Цуды ў кніжным царстве”

  22 сакавіка 2018 года ў дзіцячым філіяле адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Цуды ў кніжным царстве”.
Удзельнікаў мерапрыемства прывітала дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі Лідзія Васільеўна Мальцава, а ганаровыя госці свята – гродзенскія пісменнікі Людміла Антонаўна Кебіч і Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая пазнаёмілі юных чытачоў са сваімі новымі вершамі і апавяданнямі.
Казачную літаратурную атмасферу падтрымалі таленавітыя юные выканаўцы Ліза Шалаева і Яўгенія Масленнікава, якія вучацца ў 10 і 3 гімназіях горада.
Самыя актыўныя чытачы бібліятэкі з задавальненнем удзельнічалі ў забаўляльнай праграме, адказвалі на пытанні віктарын, інсцэніравалі творы пісьменнікаў, чыталі вершы.

 «Весны прекрасные мгновенья…»

2 марта 2018 года свыше 500 жителей Гродненщины посетили вечер-концерт «Весны прекрасные мгновенья…». Праздничное мероприятие организовала областная научная библиотека им. Е.Ф.Карского в большом зале драматического театра.
Звучали романсы, музыкальные хиты, стихи, посвященные женщине. Свое мастерство продемонстрировали лучшие артисты и исполнители песен города Гродно, среди которых лауреаты международных и республиканских конкурсов.
В рамках вечера гродненцы познакомились с лучшими изданиями из фондов библиотеки на выставке-просмотре «Жанчына. Вясна. Каханне».

“Мы жылі ў СССР”

20 лютага 2018 года ў зале пасяджэнняў абласной бібліятэкі прайшоў вечар успамінаў “Мы жылі ў СССР”, у межах творчага праекта “Залатая восень жыцця”.
Мерапрыемства арганізавана ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” і валанцёрскім цэнтрам “Знание”.
На вечары гучалі песні савецкага перыяду, прысутныя дзяліліся ўспамінамі, фотаздымкамі, абмяркоўвалі побыт і ўклад жыцця таго часу.
Гарадзенцы ўспомнілі сваё дзяцінства, школьныя гады, юнацтва, якія выпалі на бытавыя і культурныя падзеі 70-80-х гадоў Х ст.
Атмасфера сапраўднага калектывізму ў гэты вечар з’яднала людзей, якія нарадзіліся і жылі ў савецкі час.

 Любіў ён Гродна ўсёй душой …

  1 лютага ў зале пасяджэнняў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага прайшоў вечар памяці, прысвечаны вядомаму краязнаўцу, экскурсаводу, аўтару звыш 30 кніг Віктару Юр’евічу Саяпіну.
Ушанаваць памяць знакамітага гродзенца сабралася больш чым 100 чалавек, сярод якіх блізкія, сябры, краязнаўцы, былыя калегі, і ўсе тыя, хто цаніў уклад Віктара Саяпіна ў гісторыю Гродзеншчыны.
Прысутныя дзяліліся ўспамінамі аб гэтым унікальным чалавеку, які адкрыў і падараваў новыя і цікавыя факты аб горадзе над Нёманам.
На вечары памяці прайшла прэзентацыя фотаальбома “Мы родом из Гродно”, які падрыхтаваны і выпушчаны выдавецтвам “ЮрСаПрынт” спецыяльна да гадавіны смерці гродзенскага краязнаўцы.
Жыццё гісторыка абарвалася вельмі нечакана, але пакінуўшы за сабой вялікі ўклад у вывучэнне роднага месца, ён яшчэ доўга будзе жыць у памяці ўдзячных гродзенцаў.

Абласная акцыя “Чытаем разам” творы, прысвечаныя жанчынам

06 лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф Карскага прайшло чарговае мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”. Падчас дзевятай па ліку імпрэзы гучалі творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя жанчынам.

Ганаровыя чытальнікі: Саладухін Аляксей Міхайлавіч, дырэктар УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” і Мушперт Генадзь Уладзіміравіч, галоўны рэжысёр ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”, а таксама студэнты, школьнікі, педагогі прачыталі літаратурныя творы У.Караткевіча, М.Танка, М.Багдановіча, А.Бачылы, Г.Бураўкіна, В.Вярбы і іншых знакамітых аўтараў, а таксама пачынаючых творцаў слова, якія ўсхваляюць жаночы вобраз.

Літаратурнае багацце, прысвечанае прыгожай палове чалавецтва, было прадстаўлена на выставе “Усе скарбы свету – для жанчын”.

 Чалавек, які апярэдзіў час

Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” арганізаваны і праведзены круглы стол “Чалавек, які апярэдзіў час”, прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай працы, Героя Беларусі, старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Іосіфавіча Дубко. Мерапрыемства адбылося 12 студзеня ў зале пасяджэнняў абласной бібліятэкі.