Юбіляры студзеня

190 гадоў з дня нараджэння Баяровіча Мар’яна Андрэевіча (1933 г., в. Альгецішкі Ашмянскага раёна – 2006 г.), музычнага педагога, фалькларыста, выдатніка народнай асветы.


1 – 75 гадоў з дня нараджэння Балабановіча Усевалада Канстанцінавіча (нар. у 1948 г., в. Скорычы Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне энергетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара.


 175 гадоў з дня нараджэння Весялухі Уладзіміра Мікалаевіча (1948 г., в. Старыя Дзевяткавічы Слонімскага раёна – 2004 г.), беларускага педагога, паэта, краязнаўца.


1 – 75 гадоў з дня нараджэння Дарохіна Уладзіміра Васільевіча (нар. у 1948 г., Слонім), беларускага кампазітара.


175 гадоў з дня нараджэння Карабанава Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1948 г., г. п. Зэльва), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі жывёл, доктара біялагічных навук. У 1976-1991 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце. У 1991-1998 г. – у ГрДУ імя  Я. Купалы.


1 – 70 гадоў з дня нараджэння Драбышэўскага Алега Аляксандравіча (нар. у 1953 г., п. Гудагай Астравецкага раёна), беларускага мастака, скульптара, педагога.


4 – 75 гадоў з дня нараджэння Іванова Валерыя Кірылавіча (1948 – 2020 г.), беларускага кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978 г.). Вучыўся ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы.


8 – 80 гадоў з дня нараджэння Сокала Сцяпана Фёдаравіча (нар. у 1943 г.), беларускага вучонагаюрыста, гісторыка, філосафа, доктара юрыдычных навук, прафесара, кавалера ордэна “Знак Пашаны”, выдатніка адукацыі Беларусі. У 1985­-1990 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


8 – 75 гадоў з дня нараджэння Кузікевіча Івана Мікітавіча (нар. у 1948 г., в. Сухая Даліна Гродзенскага раёна), беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі.


10 – 70 гадоў з дня нараджэння Гарбунова Юрыя Анатольевіча (нар. у 1953 г.), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара. З 2000 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.


11 – 60 гадоў з дня нараджэння Гайбы Мікалая Паўлавіча (нар. у 1963 г., в. Вялікія Вераб’евічы Навагрудскага раёна), беларускага краязнаўца, гісторыка, музеязнаўца. Даследуе гісторыю і культуру Навагрудчыны.


13 – 125 гадоў з дня нараджэння Ратайкі Пятра Іванавіча (1898 – 1982 г.), савецкага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1939-1941 гг. – старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. У 1944-1948 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.


14 – 130 гадоў з дня нараджэння Буйло Канстанцыі (сапр. Калечыц Канстанцыя Антонаўна; 1893 – 1986 г.), беларускай паэткі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Настаўнічала на Лідчыне.


14 – 70 гадоў з дня нараджэння Мармыша Генадзя Рыгоравіча (нар. у 1953 г., в. Воля-Крупіцы Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, гастраэнтэралогіі, гепаталогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1985 г. працуе ў ГрДМУ.


14 – 70 гадоў з дня нараджэння Мікуліч Надзеі Анатольеўны (нар. у 1953 г., г. Скідзель Гродзенскага раёна), беларускай эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі.


16 – 120 гадоў з дня нараджэння Жданава Паўла Ільіча (1903 г., Слонім – 1986 г.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка Савецкай Арміі, Героя Савецкага Саюза (1943 г.).


16 – 75 гадоў з дня нараджэння Новік Веры Міхайлаўны (нар. у 1948 г., в. Малая Воля Дзятлаўскага раёна), беларускага і расійскага гісторыка, педагога, краязнаўца.


21 – 120 гадоў з дня нараджэння Кунавіна Рыгора Паўлавіча (1903 – 1944 г.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945 г.).


21 – 110 гадоў з дня нараджэння Воранава Мікалая Міхайлавіча (1913 – 1989 г.), беларускага дзяржаўнага дзеяча. У 1960-1962 гг. – старшыня Гродзенскага гарвыканкама.


24 – 100 гадоў з дня нараджэння Караблёва Міхаіла Васільевіча (1923 – 1987 г.), беларускага вучонага ў галіне фармакалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. У 1960-1987 гг. працаваў у ГрДМІ.


25 – 120 гадоў з дня нараджэння Мазалеўскай Любові Іванаўны (1903 г., в. Каўшова Мастоўскага раёна – 1964 г.), беларускага тэатральнага рэжысёра, актрысы, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.


30 – 75 гадоў з дня нараджэння Фралова Аляксандра Уладзіміравіча (нар. у 1948 г., Гродна), беларускага і расійскага вучонага ў галіне медыцынскай інфарматыкі, кардыялогіі, доктара медыцынскіх навук.


31 – 190 гадоў з дня нараджэння Сільвестровіча Станіслава (1833 г., Гродзенская губерня – 1910 г.), удзельніка паўстання 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве. З вясны 1863 г. – паўстанцкі цывільны начальнік Гродзенскага павета, з чэрвеня – начальнік ваяводства. Меў маёнтак у в. Гожа Гродзенскага раёна.


31 – 75 гадоў з дня нараджэння Емельянавай Ніны Сяргееўны (нар. у 1948 г., Гродна), беларускага архітэктара. З 1980 г. працавала ў інстытуце “Гроднаграмадзянпраекце”.