У бары жывуць сябры

Бусько, М. У бары жывуць сябры : казка, апавяданні / Мікола Бусько ; мастак Кацярына Сімановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 93, [2] с.  
Імя беларускага празаіка Міколы Бусько добра вядома чытачам: не адно пакаленне вырасла на яго казках і апавяданнях. Адметная асаблівасць твораў М. Бусько: у іх аснове не столькі фантазіі, колькі назіранняў.
Новая кніга пісьменніка «У бары жывуць сябры» прысвечана нашай беларускай прыродзе – маляўнічай, непаўторнай. У яе кожны з нас можа павучыцца мудрасці. Мікола Бусько дапамагае чытачу зрабіць завочнае падарожжа ў жывёльны і раслінны свет.
На старонках гэтай цікавай кнігі  маленькія чытачы пазнаёмяцца з зайцамі-танцорамі, адважным сомам, які не пабаяўся гуся, і іншымі жыхарамі беларускіх лясоў, люстэрак-азёр і крынічнай чысціні рэк; сустрэнуцца з сябрамі меншымі: сінічкамі, камарамі, конікамі і іншымі насельнікамі зямлі. А яшчэ змогуць адчуць непаўторнасць расліннага свету — ад кветачкі-дзьмухаўца да траўкі-кіслічкі.
У 2018 годзе кнігу Міколы Бусько “У бары жывуць сябры” выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыю “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”.
Кніга адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Праз пазнанне прыроды хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць атрымаць станоўчыя эмоцыі, навучыцца сябраваць з жыхарамі лесу, не разбураць зробленае імі, адносіцца да іх як да сябе.
За кнігай звяртайцеся  ў дзіцячы філіял бібліятэкі (вул. Савецкая, 25).