Сіла праклённага слова

Сіла праклённага слова / А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2017. 495 с.

Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам раней выдадзеных “Сілаю слова. Чорная і белая магія” (2002), “Праклятыя словам” (2006), у якіх аўтар звяртаецца да адвечнай праблемы зла, што па-ранейшаму не саступае свае пазіцыі сярод людзей. Прымаецца спроба адказаць на пытанне, чаму чалавек да гэтага часу так і не навучыўся абыходзіцца без яго – “бытавога”, а найперш даследуецца менавіта яно, зла. Згадваюцца і аналізуюцца розныя прыклады, зафіксаваныя даследчыкам падчас фальклорных экспедыцый, пераказаныя яму шматлікімі інфарматарамі.

Разлічана на этнографаў, фалькларыстаў, міфолагаў, псіхолагаў і ўсіх, хто працягвае верыць у існаванне акрэсленай праблемы і ў абавязковую перамогу Дабра над Злом.

Азнаёміцца з кнігай можна ва ўніверсальнай чытальнай зале па адрасе вул. Замкая, 20.

Тэл. для даведак: 71-89-49