Дзеці Францыі

Дзеці Францыі : гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну / Валер Каліноўскіж; прадмовы Нікаля Вэрта, Андрэя Катлярчука. — Мiнск : Кнігазбор, 2019. — 320 с.: [24] с. іл. Цвёрдая вокладка.

У кнізе сабраныя гісторыі 14 сем’яў беларускіх і французскіх грамадзян — «дзяцей Францыі». Іх бацькі ў міжваенны перыяд выехалі ў Францыю з тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на заклік сталінскіх уладаў прынялі рашэнне прыехаць на радзіму. У СССР іх чакалі рэпрэсіі, голад, забарона на вяртанне ў Францыю. Толькі ў ХХІ стагоддзі некаторыя з іх змаглі наведаць радзіму, а асобныя вярнулі сабе французскія пашпарты і перасяліліся ў Францыю.

У кнізе таксама сабраная інфармацыя пра беларускую дыяспару ў Францыі ў 30–50-х гадах ХХ стагоддзя, беларускія арганізацыі, прафсаюз і газеты і звесткі аб удзеле беларусаў у французскім Супраціве, а таксама пра тое, як і чаму сталінскі СССР арганізоўваў «рэпатрыяцыю» з Францыі.

Кнігу можна ўзяць у аддзеле выданняў на замежных мовах па адрасе: вул. Ажэшка, 17 (другі паверх).