Гродно: королевский город

Гродно: королевский город / А. А. Семенчук; фото С. М. Плыткевич. – Минск: Рифтур, 2016. – 121 с. – (Жемчужины Беларуси).
Даведнік з серыі «Жамчужыны Беларусі» прысвечаны найбольш еўрапейскаму гораду Беларусі – Гродна, якому сёлета спаўняецца 890 год.
Гродна – унікальны і адзіны ў сваім родзе горад Беларусі. Упершыню ў летапісах горад упамінаецца ў 1128 годзе. З пачатку XII стагоддзя ён быў цэнтрам самастойнага Гродзенскага княства і фарпостам на заходніх землях Беларусі. Культурна-гістарычная своеасаблівасць Гродна заключаецца ў тым, што тут ацалелі шматлікія помнікі дойлідства, па якіх можна вывучаць гісторыю горадабудаўніцтва. Гэта, бадай, найбольш еўрапейскі горад Беларусі, куды імкнуцца патрапіць шматлікія турысты і госці нашай краіны.
Даведнік «Гродно: королевский город» прапануе падарожнікам лепш даведацца пра багатую падзеямі гісторыю горада. З дапамогай кнігі можна акунуцца ў атмасферу сярэднявечнага горада, прайсціся па старадаўніх вулачках, даведацца пра гісторыю практычна кожнага дома. Кніга раскажа пра тое, як выглядаў Гродна ў XVI стагоддзі, пакажа праваслаўныя і каталіцкія храмы горада, а таксама пазнаёміць ​​з яго сучасным жыццём.
Пазнаёміцца з даведнікам можна ў аддзеле краязнаўства (вул. Замкавая, 20, каб 11). Тэл.: 71-89-54.