Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў

Кулевіч, Р. Ч. Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930–40-х вачыма жыхароў / Руслан Кулевіч. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2018. – 116 с.

У аснову гэтай кнігі пакладзены ўспаміны шаснаццаці жыхароў горада Гродна, якія перажылі ў сваім дзяцінстве і маладосці сур’ёзныя цяжкасці. Гэта неаднаразовая змена ўлады, вайна, зняволенні, пагромы, прымусовыя работы і высылкі. І ўсё гэта адбывалася ў адным горадзе ў перыяд з сярэдзіны 1930-х гадоў да заканчэння Другой сусветнай вайны. Некаторыя гісторыі незвычайныя і ў сваім родзе ўнікальныя, бо раней пра падобныя выпадкі ў Гродне не даводзілася чуць нават гісторыкам.

Кніга змяшчае фотаздымкі з сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Таксама выкарыстаны здымкі рэспандэнтаў, калекцыянера Фелікса Варашыльскага, гісторыка Андрэя Вашкевіча і з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Гэта кніга – адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Пазнаёміцца з кнігай можна ў аддзеле краязнаўства  (вул. Замкавая, 20, каб 11). Тэл.: 71-89-54.