Беларусь. Этнічныя супольнасці

Беларусь. Этнічныя супольнасці / А.В.Гурко і інш.- Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2017.- 164 с.:іл.- (Беларусь сучасная).

Кніга, напісаная беларускімі этнолагамі, прадстаўляе найбольш пашыраныя ў Беларусі этнічныя групы: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татар, цыганоў, немцаў, латышоў, літоўцаў, якія жылі тут стагоддзямі. У ёй вызначаны асаблівасці іх матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, прааналізаваны сучасны стан нацыянальна-культурнага развіцця. У выданні дадзена інфармацыя і пра этнічныя групы, якія стваралі свае дыяспары ў Беларусі ў XX ст.: азербайджанцаў, армян, грузін, казахаў і інш. Кніга багата ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі здымкамі.

Выданне будзе карысным у практычнай дзейнасці дзяржаўных структур усіх узроўняў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і навучэнцаў. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны ва ўсёй яе разнастайнасці.

Кніга знаходзіцца ва ўніверсальнай чытальнай зале (вул. Замкавая, 20). Тэл.: 74-39-02.