Інтэрнэт-праект гучных чытанняў вершаў «Пра вайну, на якой я не быў»

У ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” стартаваў інтэрнэт-праект гучных чытанняў вершаў «Пра вайну, на якой я не быў» (http://novcrb.grodno.by/uvaga/).

Бібліятэкары запрашаюць жыхароў і гасцей раёна, а таксама ўсіх жадаючых, стаць яго ўдзельнікамі. Для гэтага неабходна даслаць сваі гука(відыя) запісы на электронны адрас grnvncbsm@mail.grodno.by ці звярнуцца непасрэдна ў бібліятэку па месцы жыхарства. Запіс чытання вершаў можна ажыццявіць непасрэдна ў бібліятэцы. Выступленні ўдзельнікаў будуць прадстаўлены ў інтэрнэт-прасторы праз сайты ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”: http://novcrb.grodno.by, http://dzetsi.nov-centr.of.by/, https://gorbibl.nov-centr.of.by/.