Я люблю свой сцяг #сцягline

9 кастрычніка ў Рытанскай СБ, у рамках абласной акцыі «#сцягline», прайшоў ўрок радзімазнаўства «Я люблю свой сцяг», на якім бібліятэкар пазнаёміла з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь як адным з сімвалаў нашай дзяржавы.

Прысутным нагадалі пра тое, што Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – неад’емная частка нашага мінулага і сучаснага. Чырвоная паласа на ім – адлюстраванне мужнасці народа, які крывёй адстаяў сваю свабоду. Зялёная – колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў, лугоў і палёў, сведчанне мірнага і працавітага характару беларусаў. Белая паласа – сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці. Паважаць свае герб і сцяг – абавязак і справа гонару кожнага беларуса.