Я ведаю Беларусь

10 верасня маленькія чытачы Елкаўскай сельскай бібліятэкі ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” былі запрошаны на гульню-падарожжа «Я ведаю Беларусь», якая праходзіла ў межах Года народнага адзінства.

Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па нашай роднай Беларусі. У ходзе мерапрыемства юныя чытачы з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы, загадкі, пісалі пажаданні роднай краіне.
Удзельнічаючы ў мерапрыемстве дзеці не толькі праверылі свае веды, але і пазналі шмат новага і цікавага пра Беларусь.