Шчаслівыя жанчыны чытаюць кнігі і п’юць каву

1 кастрычніка адзначаецца не толькі Дзень музыкі, Дзень пажылых людзей, але і Сусветны дзень кавы. Менавіта духмяны напой стаў асноўным лейтматывам сустрэчы ветэранаў працы, якіх сабраў прафсаюзны камітэт Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікі.

Упрыгожыць імпрэзу запрасілі супрацоўнікаў бібліятэкі № 3, якія ў незвычайным фармаце падрыхтавалі для медыцынскіх работнікаў бібліяграфічны агляд прозы для жанчын з водарам кавы. Бібліятэкары прадставілі ТОП-10 твораў, выдадзеных у розныя часы, якія сталі бестселерамі і карыстаюцца вялікім попытам сярод чытачоў бібліятэкі.