Шматгранны дыямент: энцыклапедыі

Чарговае мерапрыемства у межах сумеснага праекта з гандлёва-эканамічным каледжам, якое насіла назву “Шматгранны дыямент: энцыклапедыі”, адбылося 29 кастрычніка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы.
Размова пра даведачныя выданні пачалася з вызначэння тэрміна і відаў энцыклапедый, адзначалася іх асаблівасць і ўнікальнасць. Асноўная ўвага была засяроджана на практычных занятках, дазваляючых вызначыць значэнні многіх слоў і паняццяў. Пазнавальнай была і інтэлектуальная гульня па тэме. Прыгожай і незвычайнай стала інсталяцыя з шыкоўных кніг-энцыклапедый.
Энцыклапедычныя кніжныя сустрэчы з “пірамідай ведаў” сталі добрай нагодай для пашырэння і ўзбагачэння кругагляду студэнтаў, узнікнення цікавасці да багацця і разнастайнасці гэтых выданняў.