Феерверк кніжнага лета

9 ліпеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі адбыўся літаратурны калейдаскоп “Феерверк кніжнага лета”, які прайшоў пад дэвізам “Кніга – таямніца, кніга – скарб, кніга – сябар для рабят!”.

Гэтае мерапрыемства – сапраўдны падарунак юным чытачам, выдатная сустрэча з новымі кнігамі. Дзеці прынялі ўдзел у літаратурных віктарынах “Казачная карусель” і “З якой мы кніжкі?”, якія дазволілі дзецям ўспомніць любімыя казкі і казачных герояў.

Конкурс “О, шчасліўчык!” быў звязаны з назвамі кніг і з аўтарамі, якія іх напісалі. Тэст “Дакладна – няправільна” вызначыў лепшых знаўцаў кніг і літаратуры.

Самыя эрудзіраваныя і актыўныя ў віктарынах, конкурсе і тэсце атрымалі невялікія прызы і падарункі.

Акрамя гэтага, хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі свае сілы ў рухомых гульнях “Лаві поспех” і “Танцуюць усе!”.