Фарбы восені

Харосіцкая СБ сумесна з Домам культуры правяла гульнёва-пазнавальны конкурс “Фарбы восені”. На мерапрыемства завітала чараўніца Восень, якая заахвочвала да ўдзелу ў розных конкурсах і забавах. Дзеці ўспаміналі як жывуць у лесе звяры восенню, як рыхтуюцца да зімы і адказвалі на бліц-апытанне “Што бывае толькі восенню?”. Мерапрыемства дапаўняла і дапамагала адказаць на пытанні выстава “Фарбы восені”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра восень, а таксама рэпрадукцыі карцін мастакоў.