У свеце казак
2 красавіка Мальская сельская бібліятэцы ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” адбылася літаратурна-гульнёвая віктарына “У свеце казак”.
У гульнёвай праграме прынялі ўдзел малодшыя школьнікі. Разам з бібліятэкарам яны здзейснілі займальнае падарожжа па старонках любімых кніг, актыўна ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі.