Узрост жыццю не перашкода

31 студзеня ў межах праекта “Узрост жыццю не перашкода” у Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з цікавым чалавекам, мясцовай жыхаркай і актыўным чытачом Галінай Ільінічнай Навіцкай. У час мерапрыемства Галіна Ільінічна шмат рассказала пра сваё жыццё, успамінала юнацкія гады і сваю маленькую радзіму на Капыльшчыне. Асабістую частку сустрэчы надала сваім шматлікім захапленнем і выказала сваю даўнейшую мару – навучыцца іграць на гітары.

У адрас Галіны Навіцкай гучалі песні і вершы ў выкананні сябровак – мясцовых аматараў паэзіі Я.Кадлубай, Т.Юрчык, А.Аўчыннікавай і А.Панасенка, а таксама шчырыя пажаданні сямейнага шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту.

– Каб быць шчаслівым, гаворыць Галіна Ільінічна Навіцкая, кожны ставіць перад сабой мэту, а далей распацоўвае метады яе дасягнення.

Сустрэча атрымалаася надзвычайна цёплай, прынесла шмат пазітыву і станоўчых эмоцый.