Сімвалы маёй краіны

Наведвальнікі прышкольнага лагера СШ № 2 завіталі ў Астравецкую дзіцячую бібліятэку на гістарычны ўрок “Сімвалы маёй краіны”. Дзецям расказалі пра Беларусь, яе дзяржаўнасць, сімволіку, дасягненні ў розных галінах. Таксама рабятам нагадалі пра прыродныя багацці краіны – рэкі, азёры, лясы; прапанавалі паглядзець відэафільмы “Беларусь – мая краіна”, “На дроне па Беларусі”.

Школьнікі задавалі пытанні, дзяліліся меркаваннямі, для чаго патрэбна сімволіка і адказвалі на пытанні пра гісторыю краіны