Сям’я – гэта значыць мы разам

15 мая ў 19:00 Бенінская сельская бібліятэка ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” запрашае на вечар адпачынку “Сям’я – гэта значыць мы разам”. Для ўдзельнікаў свята будуць падрыхтаваны конкурсы, музычныя гульні, літаратурныя віктарыны. Кожная сям’я павінна будзе падзяліцца сваімі звычаямі і расказаць пра традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Тэлефон для даведак: 8 (01597) 44452